Сцяг Серада, 9 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 мая 2025, 15:30

У МЗС РФ падзякавалі Беларусі за дапамогу ў рэалізацыі абмену ваеннапалоннымі з Украінай

Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія адзначае вялікую заслугу прадстаўнікоў дзяржструктур і ведамстваў Беларусі ў рэалізацыі паспяховага абмену ваеннапалоннымі з Украінай па формуле "1000 на 1000". Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб перспектывах перагаворнай пляцоўкі ў Мінску, Марыя Захарава звярнула ўвагу, што ў Беларусі ёсць вопыт арганізацыі перагавораў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. "Мы бачым сапраўды суперажыванне і спагаду Мінска да таго, што робіцца ў рэгіёне, - проста з братэрскіх пазіцый. Заяўлена гэта было і Прэзідэнтам Беларусі, і народ, мне здаецца, гэтак жа ставіцца", - сказала Марыя Захарава.

Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі нагадала, што ў Мінсу ў 2014 і 2015 гадах былі дасягнуты важныя дамоўленасці, якія мелі ўсе шанцы на тое, каб спыніць эскалацыю канфлікту ва Украіне.

"Нагадаю, яны ж былі адобраны рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН у якасці абавязковых для выканання ўсімі. Мінск прымаў у сябе пасяджэнні кантактнай групы, ствараў усе ўмовы для дыялогу Кіева, ДНР, ЛНР пры пасрэдніцтве АБСЕ і Расіі", - падкрэсліла яна.

Акрамя таго, канстатавала Марыя Захарава, пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі Мінск першым прапанаваў арганізаваць прамыя перагаворы паміж Расіяй і Украінай. Яна таксама назвала бясцэннай дапамогу Беларусі ў гуманітарнай сферы. "Мы бачым, як Мінск садзейнічае вяртанню на радзіму расійскіх ваеннаслужачых, якія апынуліся ва ўкраінскім палоне, мірных грамадзян з Курскай вобласці, уз'яднанню дзяцей з сем'ямі", - адзначыла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Марыя Захарава выказала бязмерную ўдзячнасць беларускаму боку ў тым ліку за тое, што дзяржаўныя структуры і ведамствы Беларусі садзейнічалі велізарнаму абмену "1000 на 1000" паміж Расіяй і Украінай. Што датычыцца рашэння аб тым, дзе будуць праходзіць перагаворы, яго будзе прымаць кіраўніцтва РФ, дадала яна.

Раней прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант адказала на пытанне журналістаў аб гатоўнасці Беларусі арганізаваць у сябе новы раўнд перагавораў, калі РФ і Украіна аб ім дамовяцца. Яна падкрэсліла, што Беларусь ніколі не напрошвалася на ролю пасрэдніка - ні раней, ні цяпер. Наталля Эйсмант адзначыла, што гэта наша прынцыповая пазіцыя. Разам з тым, калі ў імя міру ва Украіне гэта будзе неабходна і з гэтым будуць згодны ўсе бакі, то Беларусь арганізуе працэс так, як не арганізуе ні адзін іншы бок, запэўніла прэс-сакратар Прэзідэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі