Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 ліпеня 2019, 10:16

У Мумбаі пры абрушэнні старога дома загінулі 14 чалавек

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку абрушэння старога дома ў індыйскім Мумбаі загінулі 14 чалавек, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал NDTV.

Трагедыя адбылася ў аўторак у чатырохпавярховым будынку, узведзеным 100 гадоў таму, прычынай маглі стаць моцныя ліўні, якія падтапілі 15-мільённы мегаполіс. Усю мінулую ноч ратавальнікі і мясцовыя жыхары ўручную раскопвалі руіны і змаглі выратаваць з-пад абломкаў 9 чалавек, сярод якіх двое дзяцей. Выратавальныя работы прадаўжаюцца, але сітуацыя ўскладнена тым, што дом, які абваліўся, размешчаны ў вузкім завулку і выратавальная тэхніка не можа дабрацца да месца трагедыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі