Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 красавіка 2021, 14:43

У Мінеапалісе чацвёртую ноч запар прадаўжаюцца пратэсты пасля забойства афраамерыканца

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У амерыканскім Мінеапалісе чацвёртую ноч прадаўжаюцца пратэсты ў сувязі з забойствам афраамерыканца Дантэ Райта, паведамляе Reuters.

Дэманстрацыя праходзіла ў асноўным мірна. Пратэстуючыя сабраліся каля паліцэйскага ўпраўлення Мінеапаліса. Вартавыя правапарадку акружылі будынак агароджай з сеткі, каб не прапусціць людзей у будынак. Дэманстранты перыядычна кідалі праз агароджу розныя прадметы. У адказ паліцыя распыляла пярцовы газ.

Паводле даных CNN, у пэўны момант дэманстранты пачалі кідаць петарды. У выніку паліцэйскія былі вымушаны прымяніць святлошумавыя гранаты. Пра пацярпелых не паведамляецца.

У нядзелю, 11 красавіка, афраамерыканец Дантэ Райт са сваёй дзяўчынай ехаў на аўтамабілі да дома старэйшага брата. Паліцэйскія спынілі машыну з-за парушэння правіл дарожнага руху. У час затрымання Дантэ Райт сеў назад у аўто і паспрабаваў уцячы. Супрацоўніца паліцыі Кім Потэр стрэліла ў яго. Адзначаецца, што яна мела намер прымяніць электрашокер, аднак замест гэтага стрэліла. У паліцыі заявілі, што іх афіцэр памылілася і стральба была выпадковай.

Кім Потэр адхілена ад службы. Ёй прад'явілі абвінавачванні ў ненаўмысным забойстве і адпусцілі пад залог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі