Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 верасня 2021, 12:41

У Мельбурне прайшла акцыя пратэсту супраць каранавірусных абмежаванняў

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мельбурне прайшла акцыя прастэту супраць абмежавальных мер у сувязі з COVID-19, паведамляе газета The Australian.

Паводле даных выдання, дзясяткі будаўнікоў і работнікаў рамонтных прадпрыемстваў перакрылі асноўныя дарогі мегаполіса пасля таго, як урад штата Вікторыя запатрабаваў, каб будаўнічыя кампаніі закрылі пакоі для абеду і адпачынку на ўсіх аб'ектах. Рабочыя вынеслі на цэнтральныя вуліцы горада сталы і крэслы, выклікаўшы блакіроўку руху грамадскага транспарту, і заявілі, што, калі ім больш няма дзе абедаць, яны будуць рабіць гэта на вуліцы.

Кіраўнік гарадскога штаба па барацьбе з COVID-19 Джэрун Веймар адзначыў, што ў Мельбурне зафіксаваны рост колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам сярод супрацоўнікаў будаўнічых кампаній, а пакоі адпачынку з'яўляюцца адным з самых небяспечных месцаў, дзе вірус хутка распаўсюджваецца.

Акрамя таго, улады штата Вікторыя прынялі рашэнне аб абавязковай вакцынацыі супраць COVID-19 для ўсіх супрацоўнікаў будаўнічых кампаній рэгіёна. Усе рабочыя павінны будуць паказаць работадаўцу доказы таго, што яны атрымалі хаця б першую дозу вакцыны ад COVID-19 да 23 верасня. "Калі яны хочуць працаваць, ім неабходна зрабіць адну дозу вакцыны да апоўначы наступнага чацвярга", - сказаў кіраўнік урада штата Вікторыя Дэніел Эндрус, дадаўшы, што ў адваротным выпадку супрацоўнікі будуць адхілены ад работы.

Як паведамляе ТАСС, каранцін быў уведзены ў Мельбурне 12 жніўня з-за ўспышкі, выкліканай штамам дэльта. Мінулыя суткі ў горадзе было выяўлена 510 новых выпадкаў заражэнняў, агульная колькасць інфіцыраваных у час успышкі перасягнула 5 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі