Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 верасня 2021, 13:45

У Мельбурне пяты дзень запар пратэстуюць супраць санітарных абмежаванняў

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пратэстуючыя зноў выйшлі на вуліцы Мельбурна ў аўстралійскім штаце Вікторыя для ўдзелу ў акцыях і пікетах супраць санітарных абмежаванняў і абавязковай вакцынацыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлекампанію АВС.

Паводле ацэнак паліцыі штата, не менш за 1 тыс. чалавек выйшлі на чарговую акцыю. Яны прайшлі па галоўных вуліцах і сабраліся ў будынку ваеннага мемарыяла, дзе былі заблакіраваны паліцыяй. Пратэстуючыя неслі плакаты з заклікамі спыніць ізаляцыю і выкрыквалі лозунгі з патрабаваннем адмяніць абавязковую вакцынацыю.

Згодна з распараджэннем паліцыі штата, паветраная прастора над мемарыялам была закрыта для верталётаў і дронаў СМІ, журналістам таксама забаранілі праходзіць за ачапленне. Усім пратэстуючым вартавыя парадку прапанавалі мірна разысціся па дамах, прыгразіўшы, што тых, хто застанецца, арыштуюць.

Як паведамляецца, як мінімум некалькі чалавек былі затрыманы.

Пратэсты ў другім па велічыні горадзе Аўстраліі пачаліся 18 верасня з-за жорсткіх абмежаванняў, уведзеных уладамі рэгіёна ў адносінах да супрацоўнікаў будаўнічай галіны. Па рашэнні штата, будаўнікі павінны на працягу бліжэйшых дзён зрабіць хаця б адну прышчэпку супраць каранавіруса, каб вярнуцца да работы. Пасля некалькіх сутычак пратэстуючых з паліцэйскімі ўрад Вікторыі прыняў рашэнне прыпыніць работу ўсіх будаўнічых пляцовак на два тыдні, каб іх работнікі маглі прышчапіцца. У выніку тысячы супрацоўнікаў з панядзелка былі адхілены ад работы без захавання зарплаты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі