Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2018, 10:28

У Мексіцы аўтобус урэзаўся ў дом, 10 чалавек загінулі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынамсі 10 чалавек загінулі і каля 20 пацярпелі ў выніку аварыі на захадзе Мексіцы, паведамляе агенцтва Сіньхуа.

ДТЗ адбылося ў штаце Мічаакан. У аўтобуса, які перавозіў паломнікаў, узніклі праблемы з тармазной сістэмай, з-за чаго ён сышоў з дарогі і ўрэзаўся ў закінуты дом.

Экстранныя службы даставілі пацярпелых у бальніцы суседніх гарадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі