Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лютага 2020, 09:20

У Мексіцы адбылося землетрасенне магнітудай 5,1

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,1 было зафіксавана ўвечары 20 лютага ў штаце Герэра на паўднёвым захадзе Мексікі. Аб гэтым у сваім Twitter-акаўнце паведаміла Нацыянальная сейсмалагічная служба Мексікі.

Эпіцэнтр штуршкоў знаходзіўся за 19 км на поўнач ад горада Атаяк-дэ-Альварэс. Ачаг землетрасення быў на глыбіні 10 км.

Штуршкі адчуваліся і ў сталіцы краіны. Звесткі аб пацярпелых і разбурэннях не паступалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі