Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 кастрычніка 2018, 09:27

У Мексіцы абрушыўся будынак, 7 чалавек загінулі

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш як 7 чалавек загінулі і 13 пацярпелі 11 кастрычніка ў час частковага абрушэння ўзводзімага будынка ў горадзе Мантэрэй у мексіканскім штаце Нуэва-Леон, паведамляе ТАСС са спасылкай на сайт мексіканскай радыёстанцыі Noticias MVS.

Паводле слоў прадстаўніка кіраўніцтва сіламі грамадзянскай абароны рэгіёна Мігеля Пералеса, мяркуецца, што ўнутры будынка ў момант абрушэння маглі знаходзіцца 26 чалавек, аднак гэта інфармацыя не пацверджана. На гэты момант выратавана 13 чалавек.

У разборы завалаў удзельнічаюць каля 100 чалавек, сярод іх паліцэйскія і ваеннаслужачыя, а таксама кіналагічныя разлікі.

Інфармацыя аб прычынах трагедыі абнародавана не была.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі