Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 сакавіка 2020, 12:50

У Маскве зацвердзілі крытэрыі шпіталізацыі пацыентаў з COVID-19 і алгарытм лячэння дома

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпартамент аховы здароўя Масквы зацвердзіў крытэрыі шпіталізацыі пацыентаў з COVID-19, а таксама алгарытм лячэння пацыентаў з каранавірусам у дамашніх умовах. Адпаведны загад апублікаваны ў аўторак на сайце дэпартамента, паведамляе ТАСС.

"Дэпартамент аховы здароўя зацвердзіў рэгламент работы медыцынскіх арганізацый па аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам, якія захварэлі на новую каранавірусную інфекцыю COVID-19. Новыя правілы работы дзейнічаюць з 23 па 30 сакавіка і прадугледжваюць як алгарытм лячэння пацыентаў, хворых на каранавірусную інфекцыю, так і дзеянні медыцынскіх работнікаў пры аглядзе пацыентаў дома", - гаворыцца ў загадзе.

Згодна з тэкстам дакумента, пацыент застаецца дома, калі яго тэмпература ніжэйшая за 38,5 градуса Цэльсія, калі ў яго фіксуецца свабоднае дыханне, частата дыхальных рухаў складае менш за 30, а паказчык насычанасці крыві кіслародам перасягае 93 працэнты. У выпадку лячэння дома чалавеку назначаюць спецыяльныя прэпараты, патагенетычнае лячэнне і сімптаматычную тэрапію. Пры неадпаведнасці адной з названых прыкмет норме пацыент будзе шпіталізаваны.

У бальніцу пакладуць і тых, хто старэйшы за 65 гадоў, людзей з хранічнымі захворваннямі, цяжарных, а таксама тых, хто жыве з членамі сям'і, якія належаць да катэгорыі з высокай ступенню рызыкі.

Загад рэгламентуе дыстанцыйнае кансультаванне пацыентаў, якія захварэлі з-за інфіцыравання новым каранавірусам. У кожнай медыцынскай арганізацыі вызначаць асоб, адказных за арганізацыю такіх кансультацый, таксама будзе забяспечана аказанне першаснай медыка-санітарнай дапамогі заражаным COVID-19. Акрамя таго, дакумент вызначае рэгламент забору біялагічнага матэрыялу ў хворых і тых, хто з імі кантактаваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі