Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 чэрвеня 2021, 15:40

У Маскве з 28 чэрвеня на аддалены рэжым работы перавядуць 30 працэнтаў супрацоўнікаў

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работадаўцы ў Маскве з 28 чэрвеня абавязаны перавесці на дыстанцыйны рэжым работы мінімум 30 працэнтаў супрацоўнікаў за выключэннем вакцынаваных. Аб гэтым гаворыцца ў апублікаваным указе мэра сталіцы Сяргея Сабяніна, паведамляе газета "Известия".

"Устанавіць, што з 28 чэрвеня аднаўляецца абавязак работадаўцаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі горада Масквы: перавесці работнікаў, выканаўцаў па грамадзянска-прававых дагаворах на дыстанцыйны рэжым работы не менш за 30 працэнтаў супрацоўнікаў", - сказана ў дакуменце.

Пры гэтым работнікаў, якія ўжо атрымалі другі кампанент вакцыны або аднакампанентную вакцыну ад каранавіруса, не будуць улічваць пры падліку агульнай колькасці работнікаў, якіх павінны перавесці на аддаленую работу.

Акрамя таго, на дыстанцыйны рэжым работадаўцы павінны перавесці ўсіх супрацоўнікаў з ліку грамадзян старэйшых за 65 гадоў, грамадзян, якія маюць хранічныя захворванні. Разам з гэтым такое патрабаванне не распаўсюджваецца на грамадзян, чыё знаходжанне на рабочым месцы з'яўляецца крытычна важным для забеспячэння функцыянавання арганізацый, а таксама грамадзян, якія прайшлі вакцынацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі