Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 мая 2021, 10:46

У Маскве пры пажары ў гасцініцы пацярпелі 10 чалавек

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку пажару ў адной з маскоўскіх гасцініц пацярпелі дзесяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей, паведамляе ТАСС.

"Паводле апошніх даных, пацярпелі 10 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Трое пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі", - сказаў субяседнік агенцтва

У экстранных службах удакладнілі, што ва ўсіх пацярпелых атручэнне прадуктамі гарэння. Адзначаецца таксама, што з гасцініцы былі эвакуіраваны 305 чалавек, сярод іх 114 дзяцей.

Пажар у пяціпавярховым будынку гасцініцы на паўднёвым усходзе Масквы пачаўся сёння ў 3.27 раніцы. Яго агульная плошча склала 100 кв.м. У 04.18 узгаранне было лакалізавана, у 04.30 ліквідавана. Паводле даных МНС, гарэнне адбывалася на першым паверсе і часткова ў калідоры. Пажару быў прысвоены другі, павышаны, ранг складанасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі