12 чэрвеня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Кінолагі правяраюць больш за 25 аб'ектаў расійскай сталіцы, у тым ліку станцыі Маскоўскага метрапалітэна, з-за ананімных паведамленняў аб пагрозах узрываў. Аб гэтым паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.
"У прыватнасці, правяраюць парк "ЗІЛАРТ", стадыён "ЦСКА Арэна" і "Парк Легенд", парк "Зараддзе", стадыён "Сапсан Арэна" і ВДНГ", - сказаў субяседнік агенцтва. Таксама паступіла паведамленне аб мініраванні станцыі метро "Выставачная" і ўвахода ў ГЦ "Афімол Сіці".
Субяседнік агенцтва дадаў, што праводзіцца эвакуацыя наведвальнікаў саду "Эрмітаж".-0-