ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 кастрычніка 2020, 17:32

У Маскве прадухілілі тэракт

Фота ТАСС
Фота ТАСС

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ФСБ Расіі затрымала ўраджэнца Цэнтральнай Азіі, які рыхтаваў тэракт у адным з будынкаў органаў улады ў сталічным рэгіёне РФ. Аб гэтым ТАСС паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязей ФСБ.

"Федэральнай службай бяспекі прадухілены тэрарыстычны акт у сталічным рэгіёне. У выніку праведзеных мерапрыемстваў затрыманы выхадзец з Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна 1999 года нараджэння, які ажыццяўляў па ўказанні баевікоў міжнародных тэрарыстычных арганізацый падрыхтоўку да ўчынення тэрарыстычнага акта ў адным з будынкаў органаў улады з прымяненнем самаробнага выбуховага ўстройства", - паведамілі ў ФСБ РФ.

У абсталяваным тэрарыстам тайніку знойдзены і канфіскаваны кампаненты самаробнага выбуховага ўстройства. У далейшым ён збіраўся выехаць у зону баявых дзеянняў на Блізкі Усход.

Узбуджана крымінальная справа, праводзяцца следчыя дзеянні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі