Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 жніўня 2020, 10:23

У Маскве пасля зняцця абмежаванняў аднавілі работу 90 працэнтаў прадпрыемстваў

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большая частка прадпрыемстваў (90 працэнтаў) у Маскве аднавіла работу пасля паэтапнага зняцця абмежаванняў, паведамляе ТАСС, спасылаючыся на даныя маніторынгу бізнесу Масквы.

"71 працэнт прадпрыемстваў працуе з некаторымі абмежаваннямі, 19 працэнтаў працуюць як раней. Не аднавілі дзейнасць толькі 2 працэнты бізнесаў", - гаворыцца ў даследаванні.

Аднак 53 працэнты прадпрыемстваў павінны былі звольніць частку супрацоўнікаў ва ўмовах пандэміі, 22 працэнты звальнялі больш за палову персаналу. Яшчэ 17 працэнтаў сталі скарачаць зарплаты, 6 працэнтаў давалі супрацоўнікам водпуск за свой кошт. Таксама пятая частка бізнесу расійскай сталіцы сутыкнулася з немагчымасцю выплаціць зарплаты супрацоўнікам і падаткі з МПАП, а 23 працэнты маглі пагасіць арэндныя рахункі. У 9 працэнтаў узніклі цяжкасці з выкананнем абавязацельстваў перад банкамі і лізінгавымі кампаніямі, у 12 працэнтаў - з выплатай падаткаў, у 11 працэнтаў - з камунальнымі плацяжамі.

Больш за палову прадпрыемстваў заяўляюць, што не могуць вярнуцца да ранейшага аб'ёму выручкі, у 22 працэнтаў яна знізілася. У 12 працэнтаў попыт застаецца ранейшым у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, 12 працэнтаў гавораць пра рост гэтага паказчыка.

Апытанне праводзілася ў ліпені сярод больш як 2 тыс. прадпрымальнікаў, амаль усе з якіх (97 працэнтаў) належаць да малога і сярэдняга бізнесу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі