Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 лістапада 2020, 11:55

У Маскве падоўжылі каранцінныя меры да 15 студзеня

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мэр Масквы Сяргей Сабянін падпісаў распараджэнне аб падаўжэнні ў расійскай сталіцы проціэпідэмічных мер у сувязі з COVID-19 да 15 студзеня 2021 года. Аб гэтым ён паведаміў у сваім блогу.

Тэрмін цяперашніх абмежаванняў павінен быў завяршыцца 29 лістапада. Такім чынам, яшчэ паўтара месяцы будзе захоўвацца рэжым самаізаляцыі для масквічоў старэйшых за 65 гадоў і грамадзян з хранічнымі захворваннямі, а 30 працэнтаў супрацоўнікаў прадпрыемстваў будуць заставацца на дыстанцыйнай рабоце. Таксама будуць закрыты забаўляльныя ўстановы для дзяцей.

У той жа час прамысловыя прадпрыемствы, бізнес, магазіны, сфера абслугоўвання прадоўжаць сваю работу. "Дзякуючы прынятым мерам пакуль удаецца пазбегнуць самага цяжкага вясенняга сцэнарыя развіцця пандэміі з татальным закрыццём усяго і ўсіх", - заявіў Сяргей Сабянін.

Паводле яго слоў, за тыдзень з 16 па 22 лістапада ў Маскве колькасць выяўленых выпадкаў кавіднай пнеўманіі павялічылася на 2 працэнты, колькасць шпіталізацый - на 3 працэнты.

"У кастрычніку тэмпы росту шпіталізацый і пнеўманій былі намнога вышэйшыя. Цяпер ідзе паступовае згладжванне дынамікі росту. Але гаварыць пра пераход да зніжэння ўзроўню захваральнасці пакуль яшчэ рана. Сістэма аховы здароўя па-ранейшаму працуе з вельмі вялікай нагрузкай. Спецыялісты лічаць, што ў такіх умовах няма неабходнасці ўводзіць дадатковыя абмежаванні, але і адмена дзеючых мер будзе дачасным і памылковым рашэннем", - адзначыў мэр Масквы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі