Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 кастрычніка 2021, 15:06

У Маскве і Падмаскоўі з-за эпідэміі з 28 кастрычніка па 7 лістапада ўстаноўлены нерабочыя дні

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нерабочыя дні ўводзяцца ў Маскве і Маскоўскай вобласці з 28 кастрычніка па 7 лістапада ў сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў мэра Масквы Сяргея Сабяніна, у бліжэйшы час сталіца дасягне гістарычных пікаў захваральнасці на каранавірус. Нерабочыя дні ўводзяцца для перарывання ланцужкоў заражэння каранавіруснай інфекцыяй.

Як удакладняе ТАСС, на перыяд з 28 кастрычніка па 7 лістапада прыпыняецца работа ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый. Выключэнне - арганізацыі, якія забяспечваюць функцыянаванне інфраструктуры, і прадпрыемствы бесперапыннага цыкла.

У дзіцячых садах і школах аб'яўляюцца канікулы. Вышэйшыя і сярэднія прафесійныя навучальныя ўстановы будуць пераведзены на дыстанцыйнае навучанне. Медыцынскія арганізацыі прадоўжаць аказваць планавую медыцынскую дапамогу.

Тэатры і музеі таксама прадоўжаць работу, аднак наведаць іх можна толькі па QR-кодах пры ўмове запаўняльнасці памяшканняў не больш як на 50 працэнтаў і выкарыстанні ахоўных масак. Правядзенне масавых культурных, відовішчных, спартыўных, рэкламных, забаўляльных і іншых мерапрыемстваў забараняецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі