Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 лістапада 2021, 15:36

У Маскве і Падмаскоўі не будуць прадаўжаць нерабочыя дні

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стабілізацыя сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі ў Маскве дае магчымасць не прадаўжаць рэжым нерабочых дзён. Аб гэтым заявіў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін, адзначыўшы, што пасля 7 лістапада прадоўжаць дзейнічаць QR-коды для наведвання музеяў і тэатраў, паведамляе ТАСС.

"У Маскве дынаміка захваральнасці стабілізавалася, гэта датычыцца і выяўляемасці, і шпіталізацыі цяжкай формы. Гэта дае магчымасць зрабіць выснову, што з 8 лістапада нерабочыя дні прадоўжаны не будуць", - сказаў мэр.

Паводле яго слоў, горад вернецца да звычайнага жыцця з 8 лістапада, аднак раней уведзеныя абмежаванні застануцца. Захаваецца дамашні рэжым для пажылых масквічоў, перавод на дыстанцыйную работу 30 працэнтаў штату сталічных кампаній.

Сабянін зноў заклікаў масквічоў прышчапіцца ад каранавіруса, магчымасці для гэтага ў сталіцы створаны.

"Сітуацыя з кавідам у Падмаскоўі паступова стабілізуецца - дзякуй нашым медыкам, усім жыхарам, якія вакцынаваліся, стараюцца абмяжоўваць кантакты і клапоцяцца аб здароўі блізкіх. Усё гэта дае нам магчымасць з 8 лістапада аднавіць работу кафэ, рэстаранаў, забаўляльных цэнтраў, сферы паслуг, а таксама вочнае навучанне ў школах", - паведаміў губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў у Telegram-канале.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі