Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 мая 2020, 11:30

У Маскве 25 мая пачнецца першы этап змякчэння абмежаванняў

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў аб пачатку змякчэння ўведзеных з-за пандэміі абмежаванняў у расійскай сталіцы. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Колькасць новых выпадкаў заражэння пачала зніжацца. Пасля выздараўлення з бальніц выпісваецца больш людзей, чым зноў паступае на ложкі. Лічу, што ў гэтых умовах мы можам прадоўжыць паступовае адкрыццё эканомікі і аднаўленне работы гарадскіх арганізацый", - гаворыцца ў заяве Сяргея Сабяніна, размешчанай на яго сайце.

У прыватнасці, з 25 мая ў Маскве зноў адкрыюцца 88 са 130 гарадскіх многафункцыянальных цэнтраў прадастаўлення дзяржпаслуг. У МФЦ можна будзе атрымаць 150 паслуг - пры гэтым толькі тыя, што немагчыма аформіць у электронным выглядзе. Іх наведванне будзе магчыма толькі па папярэднім запісе на сайце, а наведвальнікі і супрацоўнікі будуць абавязаны насіць маскі і пальчаткі.

З 25 мая ў Маскве адновіць работу каршэрынг, але з абмежаваннямі - арандаваць машыну дазваляецца не менш як на пяць дзён, у кліента павінен быць лічбавы пропуск, а сама машына перад перадачай павінна быць дэзынфіцыравана.

Перамяшчацца па расійскай сталіцы з 27 мая можна будзе толькі з маскоўскімі пропускамі. Яны даступны для афармлення і жыхарам іншых рэгіёнаў краіны.

На думку Сяргея Сабяніна, вяртаць работнікаў у офісы ў поўным аб'ёме пакуль яшчэ рана. Таму ўсе гарадскія арганізацыі абавязаны захоўваць максімальную долю супрацоўнікаў, якія працуюць у дыстанцыйным рэжыме.

Сяргей Сабянін таксама нагадаў аб неабходнасці нашэння масак і пальчатак у паяздах, на вакзалах, станцыях, у касах, вестыбюлях, пешаходных пераходах, на платформах і іншых аб'ектах чыгуначнага транспарту. Улады расійскай сталіцы абавязалі гарадскіх работадаўцаў забяспечыць мінімізацыю вочнай прысутнасці супрацоўнікаў на рабочых месцах.

Паводле даных на 21 мая, у Маскве пацверджана 155 219 выпадкаў COVID-19. Колькасць выпісаных за суткі пацыентаў у Маскве другі дзень запар перасягае колькасць выяўленых выпадкаў: 21 мая выпісаны 3746 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі