Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 мая 2019, 13:46

У Малаві пачалося галасаванне на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Малаві пачалося галасаванне на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах, паведамляе ТАСС.

На вышэйшую дзяржаўную пасаду афрыканскай краіны прэтэндуюць восем кандыдатаў, уключаючы 78-гадовага дзеючага прэзідэнта Пітэра Мутарыку, які балаціруецца на другі пяцігадовы тэрмін. Таксама ў ліку кандыдатаў 46-гадовы віцэ-прэзідэнт Саулас Чыліма, які ў мінулым годзе выйшаў з кіруючай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі і стварыў свой уласны "Аб'яднаны рух за трансфармацыю". На думку экспертаў, ён уваходзіць у лік фаварытаў кампаніі. Таксама сярод прыкметных кандыдатаў былы пратэстанцкі свяшчэннік, а цяпер лідар апазіцыйнай Партыі кангрэса Малаві Лазарус Чаквера. На папярэдніх выбарах 2014 года ён атрымаў 27,8 працэнта галасоў, заняўшы другое месца.

Галасаванне будзе прадаўжацца да 18.00 па мясцовым часе (да 19.00 па мінскім). Вынікі стануць вядомыя на працягу васьмі дзён.

У адпаведнасці з заканадаўствам Малаві, выбары прэзідэнта праходзяць у адзін тур, а пераможцам прызнаецца кандыдат, які набраў простую большасць галасоў. Разам з кіраўніком дзяржавы малавійскія грамадзяне выберуць аднапалатны парламент, які складаецца са 193 дэпутатаў. Паводле даных выбарчай камісіі, у галасаванні змогуць прыняць удзел 6,8 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі