Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 ліпеня 2019, 15:20

У Малайзіі каранавалі новага кіраўніка краіны

30 ліпеня, Куала-Лумпур /БЕЛТА - БЕРНАМА/. У Малайзіі прайшла каранацыя вярхоўнага кіраўніка краіны Абдулы Рыяятудзіна Аль-Мустафы Білаха.

Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў афіцыйнай манаршай рэзідэнцыі ў Куала-Лумпуры ў прысутнасці прадстаўнікоў улады і шматлікіх гасцей краіны.

У сваёй прамове каранаваны кіраўнік паабяцаў зрабіць усё магчымае для ўмацавання адзінства і цярпімасці сярод людзей усіх рас і рэлігій. А таксама падкрэсліў, што адным з прыярытэтных напрамкаў яго палітыкі будзе выкараненне беднасці сярод насельніцтва Малайзіі.

Абдула Рыяятудзін Аль-Мустафа Білах прысягнуў у якасці манарха Малайзіі 31 студзеня, змяніўшы караля Мухамада V, які адрокся ад трона. Манарх выбіраецца па выніках тайнага галасавання Савета кіраўнікоў, у які ўваходзяць спадчынныя султаны дзевяці з 13 штатаў краіны. Кіраўнік Малайзіі займае трон пяць гадоў без права перавыбрання на другі тэрмін запар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі