Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 верасня 2021, 11:04

У Літве затрымалі грамадзян Вялікабрытаніі, Турцыі і ФРГ за незаконную перавозку мігрантаў

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Літве затрыманы грамадзяне Вялікабрытаніі, Турцыі і Германіі, якія незаконна перапраўлялі мігрантаў з Ірака. Аб гэтым паведамляе "Литовский курьер" са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай граніцы Літвы (САДГЛ).

Вечарам 27 верасня дарожныя паліцэйскія даставілі на Калварыйскую пагранзаставу аўтамабіль Ford Mondeo з германскімі нумарамі, а таксама яго вадзіцеля - грамадзяніна Турцыі, у якога ёсць пасведчанне на права жыхарства ў Літве. Турак вёз чатырох нелегальных мігрантаў з Ірака.

Таксама быў затрыманы грамадзянін Вялікабрытаніі, які кіраваў аўтамабілем Volkswagen Passat з аўстрыйскімі нумарамі. Ён вёз трох іракцаў.

Яшчэ чацвярых іракцаў вёз грамадзянін Германіі, які кіраваў аўтамабілем Audi A4 з германскімі нумарамі, ён быў затрыманы ў Пасвальскім раёне.

Усіх іракцаў плануецца вярнуць Латвіі, дзе яны першапачаткова папрасілі прыстанішча. Перавозчыкі мігрантаў узяты пад варту, у адносінах да іх пачаты дасудовыя расследаванні ў сувязі з незаконнай перапраўкай людзей праз дзяржграніцу.

Раней паведамлялася, што ў Літве пры перавозцы нелегальных мігрантаў былі затрыманы грамадзяне Азербайджана, Грузіі, Ірака і Польшчы. Яны мелі намер вывезці мігрантаў у іншыя дзяржавы Еўрасаюза. Разам з арганізатарамі кантрабанды людзей былі затрыманы 19 мігрантаў з Ірака.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі