Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лістапада 2021, 15:10

У Літве прызналі неабходнасць дыялогу з Беларуссю для завяршэння міграцыйнага крызісу

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыялог Захаду з Мінскам - гэта адзін са спосабаў вырашэння праблемы нелегальнай міграцыі, паколькі санкцыі супраць Беларусі неэфектыўныя. Аб гэтым заявіла саветнік прэзідэнта Літвы ў пытаннях замежнай палітыкі Аста Скайсгірытэ ў эфіры радыёстанцыі Ziniu radijas, паведамляе RuBaltic.Ru.

"Ці дапамагае гэта (увядзенне санкцый. - Заўвага RuBaltic.Ru) вырашыць сітуацыю? Не, гэта не дапамагае вырашыць сітуацыю, да гэтага часу не дапамагло вырашыць, таму мы павінны глядзець на іншыя сродкі, якія ёсць у нашым арсенале", - растлумачыла саветнік.

Аста Скайсгірытэ лічыць, што дыялог - гэта адзін з тых самых сродкаў, якія могуць вырашыць праблему, і тое, што Германія і Францыя ўзаемадзейнічаюць з Беларуссю, - гэта нядрэнна.

"Калі мы ўсе згодзімся з тым, што горшым сцэнарыем будзе вайна, то, каб пазбегнуць вайны, мы павінны паспрабаваць зрабіць усё, каб знізіць эскалацыю сітуацыі", - дадала Аста Скайсгірытэ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі