Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 снежня 2021, 12:53

У Літве прапанавалі захаваць транзіт беларускіх угнаенняў

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літве няма сэнсу спыняць транзіт прадукцыі "Беларуськалія" цераз сваю тэрыторыю, заявіў дэпутат Сейма Гінтаўтас Палуцкас, паведамляюць РІА Навіны.

"Калі цяпер, пасля ўсіх гэтых высвятленняў, урад узяў бы і сказаў: "Глядзіце, усё ў парадку, мы ўсё ўзважылі, але крыху перагнулі палку, і ўгнаенні будуць вазіць" - я нават сказаў бы, што гэта разумныя паводзіны. Таму што сапраўды няма сэнсу мучыць сябе і сваё грамадства, асабліва калі гэтыя санкцыі вельмі лёгка абысці", - сказаў Гінтаўтас Палуцкас.

Акрамя таго, дэпутат асудзіў прапанову Мінтранса забараніць транзіт беларускіх тавараў. "Мы бачым прапановы Міністэрства транспарту, законапраекты, у якіх забараняецца ўвесь транзіт, імпарт тавараў і паслуг з Беларусі. Гэта зусім неадэкватны адказ на цяперашнюю сітуацыю", - сказаў на заканчэнне парламентарый.

У Літве разгарэўся скандал пасля таго, як ЗША ўвялі санкцыі супраць "Беларуськалія", а Літоўская чыгунка прадоўжыла транзіт беларускай прадукцыі цераз тэрыторыю Літвы, за які ўжо атрымала перадаплату. Кіраўнікі МЗС і Мінтранса падалі заявы аб адстаўцы, аднак прэм'ер прашэнні не прыняла. Аб сваім намеры пайсці ў адстаўку заявіў таксама кіраўнік прадпрыемства "Літоўская чыгунка" Мантас Бартушка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі