Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 ліпеня 2021, 10:29

У Літве прапанавалі непрышчэпленым самім аплачваць лячэнне ад COVID-19

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мэр Вільнюса Рэмігіюс Шымашус прапанаваў увесці плату за лячэнне ад каранавіруса людзей, якія адмовіліся ад вакцынацыі. Як паведамляе Delfi, кошт лячэння можа дасягаць 134 тыс. еўра.

Паводле слоў мэра Вільнюса, яго здзіўляе, што за лячэнне ад каранавіруса грамадзян, якія адмаўляюцца прышчэплівацца, вялікія грошы плацяць з бюджэту. "Мне здаецца, трэба ўсё расставіць на свае месцы, каб людзі самі адказвалі за свае рашэнні", - сказаў Рэмігіюс Шымашус.

У сярэднім лячэнне ў бальніцы ад COVID-19 каштуе 1,7 тыс. еўра. Калі чалавека падключаюць да апарата ШВЛ, то кошт лячэння вар'іруецца ад 5 тыс. да 33 тыс. еўра. А ў выпадку складанага лячэння плата ўзрастае да 134 тыс. еўра.

Заява мэра Вільнюса выклікала дыскусіі ў радах юрыстаў і палітыкаў. Адны гавораць, што парламент адобрыў бы такі парадак, а іншыя спасылаюцца на Канстытуцыю Літвы, у якой гарантуецца бясплатнае лячэнне.

У Літве на гэты момант не выкарыстаны амаль мільён доз вакцыны. Амаль 15 тыс. доз знішчылі, паколькі ў ліпені скончыўся іх тэрмін прыдатнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі