Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 верасня 2021, 14:29

У Літве праходзіць мітынг супраць абмежаванняў для непрышчэпленых ад COVID-19

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вільнюсе на Кафедральнай плошчы сёння праходзіць маштабны мітынг супраць абмежаванняў для невакцынаваных грамадзян, а таксама ўвядзення COVID-пашпартоў. Аб гэтым паведамляе Delfi.

Адзначаецца, што акцыя пратэсту праходзіць 10 верасня з 10.30 да 16.00, удзел у ёй плануюць прыняць 5-10 тыс. чалавек. Першыя ўдзельнікі мітынгу пачалі збірацца на плошчы яшчэ раніцай. Мітынгуючыя прыносяць з сабой барабаны і сцягі. Са сцэны з самай раніцы гучаць літоўскія эстрадныя песні.

Пратэстуючыя адзначаюць, што асноўная праблема заключаецца ў тым, што літоўскія ўлады не чуюць людзей. "Мне не падабаецца, што робяць нашы ўлады, асабліва з COVID-пашпартам. Гэта сапраўднае насілле і падзел людзей, так нельга. Яны нават не хочуць нас чуць, яны жывуць у іншым свеце. Я хачу, каб гэта ўлада пайшла ў адстаўку", - сказала адна з удзельніц акцыі.

З 13 верасня ўрад Літвы плануе ўвесці абмежаванні для невакцынаваных грамадзян. Штодзённае жыццё такіх асоб будзе вельмі абмежавана. Яны не змогуць наведваць магазіны пэўнай катэгорыі, масавыя мерапрыемствы, салоны прыгажосці, трэнажорныя залы і іншыя ўстановы. Для атрымання паслуг аховы здароўя непрышчэпленым літоўцам трэба будзе здаць тэст на каранавірус. Урад краіны ўпэўнены, што такія меры дапамогуць стымуляваць вакцынацыю ў Літве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі