Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 лютага 2019, 15:38

У Літве ад грыпу памерлі 20 чалавек

14 лютага, Вільнюс /БЕЛТА - ЭЛЬТА/. У Літве ад грыпу памерлі ўжо 20 чалавек, эпідэмія аб'яўлена ў 31 самакіраванні з 60. Такую статыстыку прадставіў цэнтр інфекцыйных захворванняў і СНІДу Літвы.

На мінулым тыдні агульны паказчык захваральнасці быў 159,9 выпадку на 10 тыс. жыхароў, у той час як у мінулым годзе ў гэты ж перыяд узровень захваральнасці быў вышэйшы: 182,7 выпадку на 10 тыс. жыхароў.

Раней паведамлялася, што ад гэтай хваробы ў сезон 2018/2019 было зарэгістравана 12 смярцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі