Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 кастрычніка 2017, 16:28

У Літве аб'яўлена экстрэмальная сітуацыя з-за ліўняў

4 кастрычніка, Вільнюс /БЕЛТА - ЭЛЬТА/. Урад Літвы аб'явіў у краіне экстрэмальную сітуацыю з-за шкоды, прычыненай сельскай гаспадарцы праліўнымі дажджамі.

Кіраўніком аперацый экстрэмальнай сітуацыі назначаны міністр сельскай гаспадаркі Бронюс Маркаўскас.

Колькасць ападкаў, якая выпала за кароткі час, у тры-чатыры разы перавысіла шматгадовую норму. Залітыя вадой плошчы складаюць больш за 140 тыс. га, не ўбрана 30 працэнтаў ураджаю. Паводле даных Мінсельгаса, такой крытычнай сітуацыі ў сельскай гаспадарцы не было 40 гадоў, страты могуць дасягаць 40 млн еўра.

За кампенсацыяй панесеных земляробамі страт Літва мае намер звярнуцца ў Еўракамісію.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі