Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2022, 19:07

У Ліберыі ў час таўкатні на рэлігійнай цырымоніі загінулі 29 чалавек

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У таўкатні ў час рэлігійнай цырымоніі ў Ліберыі загінулі як мінімум 29 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей і цяжарная жанчына, паведамляе агенцтва Associated Press.

Таўкатня пачалася, калі група невядомых, узброеных нажамі, напала на некалькі соцень чалавек, якія прысутнічалі на цырымоніі ў густанаселеным раёне сталіцы Ліберыі Манровіі.

Паводле слоў прадстаўніка паліцыі, аднаго чалавека затрымалі. Прападобны Аўраам Крома, які праводзіў цырымонію, таксама быў дастаўлены для допыту ў сувязі з інцыдэнтам.

Паводле слоў мясцовых жыхароў, апошнія гады вулічныя банды становяцца ўсё больш сур'ёзнай праблемай у Манровіі і іншых гарадах Ліберыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі