Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2021, 15:26

У Лейпцыгу аўто заехала ў натоўп людзей - ёсць загінулыя і параненыя

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум два чалавекі загінулі і яшчэ два сур'ёзна пацярпелі ў выніку наезду аўтамабіля на групу людзей у горадзе Лейпцыг у Германіі. Аб гэтым паведамляе газета Bild.

Выклік у паліцыю паступіў сёння каля 10 гадзін раніцы. Аўтамабіль заехаў у групу людзей, якія знаходзіліся на прыпынку трамвая. Для аказання дапамогі пацярпелым задзейнічаны выратавальны верталёт.

"Цяпер службы экстраннай дапамогі знаходзяцца на вуліцы Прагерштрас у Лейпцыгу, дзе ў выніку аварыі пацярпелі некалькі чалавек. Інцыдэнт здарыўся ў выніку наезду аўто з 50-гадовым вадзіцелем на групу людзей. Ёсць двое загінулых і двое параненых", - паведаміла мясцовая паліцыя на сваёй старонцы ў Twitter.

Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўнікаў, здарэнне з'яўляецца няшчасным выпадкам, яго падрабязнасці будуць удакладняцца. Месца здарэння на гэты час поўнасцю ачэплена.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі