Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 кастрычніка 2021, 14:48

У Латвіі зафіксаваны сутачны максімум па захваральнасці на COVID-19

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За апошнія суткі ў Латвіі былі пацверджаны 2236 новых выпадкаў COVID-19 - гэта рэкордны паказчык за ўвесь час пандэміі, піша латвійскі інтэрнэт-партал навін Press.

Як адзначае выданне, за апошнія суткі ў Латвіі быў праведзены 21 731 тэст на COVID-19 і зарэгістравана 2236 новых выпадкаў інфіцыравання: з выяўленых 1799 чалавек не зрабілі прышчэпку або не закончылі курс вакцынацыі, 437 - прайшлі поўны курс вакцынацыі, 17 - памерлі. Памерлыя ўваходзілі ва ўзроставую групу ад 40 да 99 гадоў.

Усяго ў Латвіі з пачатку пандэміі COVID-19 былі інфіцыраваны 175 890 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі