Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 чэрвеня 2022, 11:29

У Латвіі цэны на аўтамабільнае паліва за год выраслі больш як на 50 працэнтаў

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Латвіі кошт аўтамабільнага паліва прадаўжае расці, у гадавым выражэнні цэны ўжо выраслі больш як у паўтара раза, паведамляе RuBaltic.

Паводле даных статыстычнага ведамства краіны на май, кошт дызеля ў гадавым выражэнні на АЗС краіны падняўся на 57,6 працэнта. Цэны на бензін выраслі крыху менш - на 44,9 працэнта. Аўтамабільны газ падскочыў у кошце амаль на трэць (29,1 працэнта).

Так, у канцы мінулага месяца літр 95-га бензіну можна было купіць на АЗС за 1,987 еўра. Год таму ён каштаваў 1,297 еўра. Літр дызельнага паліва 31 мая 2022 года каштаваў 1,877 еўра, а ў маі 2021 года - 1,197 еўра.

У сярэднім кошт паліва ў Латвіі ў гадавым выражэнні падняўся на 51,1 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі