Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 жніўня 2021, 15:35

У Латвіі паліцыя ўзбудзіла адміністрацыйныя справы адносна ўдзельнікаў акцый пратэсту

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паліцыя Латвіі ўзбудзіла 15 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях адносна ўдзельнікаў акцый супраць абавязковай вакцынацыі, паведамляе Delfi.

Справы ўзбуджаны ў сувязі з незаконнай арганізацыяй пікетаў, незаконным выкарыстаннем гукавых сігналаў за межамі месца правядзення акцый і іншымі парушэннямі, якія былі зафіксаваны ў Рызе, Даўгаўпілсе і іншых гарадах краіны.

Паведамляецца таксама, што пасля прагляду відэазапісаў з месца правядзення акцый могуць быць прыняты дадатковыя рашэнні аб узбуджэнні спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі