Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 лістапада 2021, 13:21

У Латвіі для аказання дапамогі бальніцам прыцягнулі армію

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Латвіі салдаты Нацыянальных узброеных сіл 4 лістапада пачалі аказваць падтрымку бальніцам у Рызе, паведамляе Delfi са спасылкай на Міністэрства абароны краіны.

Ваеннаслужачыя будуць дапамагаць персаналу бальніцы пераносіць пацыентаў на ложкі, транспартаваць іх для праходжання абследаванняў, абслугоўваць і падключаць медыцынскія кіслародныя балоны, раздаваць ежу, а таксама выконваць іншыя гаспадарчыя работы.

Нацыянальныя ўзброеныя сілы таксама прадаставілі неабходны персанал для аказання падтрымкі ў арганізацыі працэсу вакцынацыі супраць COVID-19 ва ўсіх рэгіёнах Латвіі.

Яшчэ з вясны абаронная галіна падключылася да мерапрыемстваў па стрымліванні COVID-19 і пераадоленні крызісу па ўсёй Латвіі. Цэнтр дзяржаўнай абароны ваенных аб'ектаў і закупак узяў на сябе абавязак па цэнтралізаванай закупцы сродкаў індывідуальнай аховы і дэзынфекцыі, у той час як узброеныя сілы былі задзейнічаны ў забеспячэнні неабходнай лагістычнай падтрымкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі