Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 ліпеня 2019, 11:10

У лагеры ў Хабараўскім краі пасля пажару застаюцца 175 дзяцей

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лагер на базе адпачынку "Халдомі" ў Хабараўскім краі, дзе пры пажары загінулі чацвёра дзяцей, прадаўжае работу. Цяпер у ім знаходзяцца 175 выхаванцаў, паведамляе ТАСС.

"Дзеці ў карпусах яшчэ ёсць. Усе яны забяспечаны харчаваннем, вядзецца агульналагерная і ўнутрыатрадная работа", - паведамляе крыніца агенцтва. Разам з тым многія бацькі забіраюць сваіх дзяцей. Напярэдадні з палатачнага лагера павезлі каля 180 дзяцей, яшчэ каля 80 забралі з карпусоў.

Паведамленне аб пажары ў палатачным лагеры на базе адпачынку "Халдомі" паступіла ўвечары 22 ліпеня. У выніку інцыдэнту розныя траўмы атрымалі 12 чалавек, у тым ліку сямёра дзяцей, чацвёра з якіх загінулі. Плошча ўзгарання склала 2,4 тыс. кв.м. З 26 палатак згарэлі 20, яшчэ 6 пашкоджаны.

Магчымай прычынай пажару называецца няспраўнасць абагравальніка. З сённяшняга дня ў рэгіёне аб'яўлена трохдзённая жалоба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі