
Фота з архіва
24 чэрвеня, Бішкек /БЕЛТА - Кабар/. У горадзе Ош у Кыргызстане ў аварыі з грузавіком загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку тры дзіцяці. Адзін чалавек пацярпеў.
У МНС рэспублікі адзначылі, што грузавік, гружаны вугалем, па нейкай прычыне наехаў на тратуар і перавярнуўся, прыдушыўшы людзей.
Прычыны аварыі высвятляюцца.-0-