Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 студзеня 2022, 10:52

У Краснаярску другі дзень запар эвакуіруюць школы з-за паведамленняў аб мініраванні

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эвакуацыя навучэнцаў і персаналу некалькіх школ праходзіць у Краснаярску другі дзень запар. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на ўпраўленне адукацыі горада.

Паводле даных дыспетчарскай службы горада, сёння паступілі сігналы аб мініраванні васьмі школ горада. У праваахоўных органах рэгіёна адзначылі, што сігналы аб пагрозе тэрактаў паступаюць на электронную пошту ўстаноў.

13 студзеня з-за лжывых сігналаў аб мініраванні былі эвакуіраваны навучэнцы і персанал 111 школ Краснаярска, а таксама наведвальнікі і работнікі трох гандлёва-забаўляльнях цэнтраў.

Раней паведамлялася, што 12 студзеня з-за лжывых паведамленняў аб мініраванні эвакуіравалі звыш 150 школ і некалькіх ВНУ Екацярынбурга. 13 студзеня з-за паведамленняў аб магчымым мініраванні на дыстанцыйнае навучанне былі пераведзены ўсе школы Архангельска, у Саратаве і Краснаярску школы эвакуіравалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі