Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 жніўня 2021, 15:24

У краінах Еўропы колькасць выпадкаў COVID-19 перасягнула 60 млн - СААЗ

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у краінах Еўропы з моманту пачатку пандэміі перасягнула адзнаку 60 млн. Аб гэтым гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), паведамляе ТАСС.

Паводле слоў дырэктара бюро па надзвычайных сітуацыях Дорыт Ніцан, у рэгіёне ад наступстваў каранавіруса памерлі больш за 1,2 млн чалавек. "Агульны ахоп вакцынацыяй шырока вар'іруецца паміж дзяржавамі - членамі ў Еўрапейскім рэгіёне СААЗ, і ахоп вакцынацыяй прыярытэтных груп насельніцтва, такіх як людзі старэйшыя за 60 гадоў, работнікі аховы здароўя, людзі, што жывуць ва ўстановах доўгатэрміновага догляду, і асобы са спадарожнымі захворваннямі, усё яшчэ застаецца нізкім у некаторых краінах. Паколькі вакцыны даказалі сваю эфектыўнасць у прадухіленні цяжкіх захворванняў і смеротных зыходаў, большая колькасць выпадкаў захворвання ў гэтых прыярытэтных групах будзе азначаць больш шпіталізацый і смяротных зыходаў. Таму мы павінны тэрмінова вакцынаваць усе прыярытэтныя групы", - адзначае Дорыт Ніцан.

Яна таксама падкрэсліла неабходнасць хутка павялічыць маштабы вакцынацыі ва ўсіх краінах для абароны слабаабароненых груп насельніцтва. "Акрамя таго, мы павінны прадаўжаць сачыць за мерамі грамадскай аховы здароўя і сацыяльнай абароны, уключаючы тэсціраванне, прасочванне, ізаляцыю, каранцін, а таксама мыццё рук, нашэнне масак і падтрыманне фізічнага дыстанцыравання ў шматлюдных, цесных і закрытых месцах", - заявіла Дорыт Ніцан.

Каб знізіць рызыку заражэння каранавірусам гэтым летам, у Еўрапейскім рэгіянальным бюро СААЗ заклікаюць падумаць аб неабходнасці падарожжаў і ацаніць іх рызыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі