Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 мая 2018, 11:33

У КНДР адмянілі сустрэчу з Рэспублікай Карэя, саміт з ЗША пад пагрозай

16 мая, Сеул /БЕЛТА - Рэнхап/. КНДР адмяніла сустрэчу на вышэйшым узроўні з Рэспублікай Карэя, назначаную на 16 мая. Прычынай паслужылі ваенныя вучэнні ЗША з паўднёвакарэйскім бокам пад назвай Max Thunder, якія праходзяць з 15 красавіка.

Ініцыятарам сустрэчы, якая павінна была адбыцца ў пункце перагавораў Пханмунджом на граніцы дзвюх дзяржаў, выступала сама КНДР. На перагаворах планавалася абмеркаваць аднаўленне дыялогу па пытаннях Чырвонага Крыжа і сустрэч сваякоў, раз'яднаных у выніку расколу.

Акрамя таго, пад пытаннем знаходзіцца правядзенне перагавораў паміж лідарамі КНДР і ЗША, якія павінны былі адбыцца ў наступным месяцы. МЗС КНДР заявіла, што іх не цікавіць дыялог з аднабаковымі патрабаваннямі аб дэнуклеарызацыі. Пры гэтым амерыканскі бок павінен не толькі хацець вырашыць ядзерную праблему, але таксама старацца наладзіць адносіны з Пхеньянам.

Нягледзячы на гэта амерыканскі бок заявіў аб прадаўжэнні падрыхтоўкі да перагавораў. "Мы не атрымлівалі ніякай інфармацыі ад урада КНДР або ж Рэспублікі Карэя аб спыненні вучэнняў або адмене саміту паміж Кім Чэн Ынам і Дональдон Трампам", - адзначае Дзярждэп Злучаных Штатаў.

Раней паведамлялася, што сустрэча лідараў КНДР і ЗША адбудзецца 12 чэрвеня ў Сінгапуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі