Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 сакавіка 2020, 09:27

У кітайскай правінцыі Хубэй 25 сакавіка здымуць каранцін

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Кітая адменяць абмежаванні на ўезд і выезд насельніцтва з правінцыі Хубэй 25 сакавіка. У адміністрацыйным цэнтры правінцыі - горадзе Ухань - абмежаванні будуць зняты 8 красавіка. Аб гэтым гаворыцца ў апублікаванай сёння заяве Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя гэтага кітайскага рэгіёна, паведамляе ТАСС.

У адпаведнасці з дакументам гэта рашэнне было прынята на фоне паляпшэння эпідэміялагічнай абстаноўкі ў рэгіёне. Менавіта ва Ухані ў снежні 2019 года былі зафіксаваны першыя выпадкі заражэння новым каранавірусам. Пазней ён распаўсюдзіўся больш як на 190 краін і быў прызнаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй. Згодна з апошнімі данымі, у свеце заразіліся каля 350 тыс. чалавек, зафіксавана амаль 16 тыс. лятальных канцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі