Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 мая 2022, 11:24

У Кітаі заклікалі краіны, якія сталі на шлях развіцця, аб'яднаць намаганні супраць санкцый Захаду

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі Захаду супраць Расіі наносяць урон усёй глабальнай эканоміцы, таму краінам, якія сталі на шлях рахвіцця, неабходна скаардынаваць намаганні для процістаяння гэтым санкцыям. Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле кітайскай газеты Global Times, паведамляюць РІА Навіны.

Газета адзначае, што планы калектыўнага Захаду ўвесці санкцыі супраць расійскай нафты могуць прывесці да эканамічных наступстваў для ўсяго свету. Нафтавае эмбарга справакуе рост цэн на чорнае золата, што прывядзе да яшчэ большай інфляцыі.

Пры гэтым, адзначае выданне, такія санкцыйныя меры могуць прывесці да доўгатэрміновых эканамічных наступстваў. У такой сітуацыі цяжар эканамічнага крызісу ляжа на дзяржавы, у якіх фарміруецца рыначная эканоміка.

Global Times бачыць выхад з гэтай сітуацыі ў наладжванні каардынацыі і эканамічным супрацоўніцтве паміж краінамі, якія сталі на шлях развіцця. Такое ўзаемадзеянне сёння можна ажыццявіць на ўзроўні членаў БРІКС - Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і ПАР. Гэтым дзяржавам, адзначае газета, пара зрабіць першы крок, стварыўшы ўласны механізм фінансавай каардынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі