Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 студзеня 2023, 11:00

У Кітаі заявілі аб беспрэцэдэнтным паўстанні супраць устаноўленага Захадам светапарадку

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У свеце адбываецца "беспрэцэдэнтнае паўстанне" незаходніх краін супраць устаноўленага Захадам парадку. Такі пункт гледжання выказаў прафесар Ван Вэнь у артыкуле для кітайскага выдання South China Morning Post, паведамляюць РІА Навіны.

У публікацыі адзначаецца, што мінулы 2022 год стаў годам "дэвестэрнізацыі", паколькі ўсё больш дзяржаў - ад Кітая да Лацінскай Амерыкі і краін АСЕАН - "ціха, але рашуча адхіляюць заходні сусветны парадак". Ван Вэнь звярнуў увагу, што "незаходні свет уяўляе сабой нябачаную раней карціну". Аўтар публікацыі адзначыў, што размова ідзе не аб адкрытым процістаянні або канфлікце, а толькі аб тым, што незаходнія краіны пачынаюць задумвацца перш за ўсё аб сваіх нацыянальных інтарэсах. Тым самым яны пазбаўляюцца ад заходняй залежнасці і кантролю.

На думку Ван Вэня, у 2023 годзе свет не будзе мяккім, але рух "дэвестэрнізацыі" неабарачальны і будзе толькі развівацца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі