Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 жніўня 2020, 12:13

У Кітаі зафіксаваны вельмі моцны прамысловы рост амаль за 10 гадоў

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітаі зафіксаваны найбольш моцны прамысловы рост за апошнія 9,5 года. Індэкс менеджараў па закупках (PMI) у прамысловасці КНР у ліпені вырас да 52,8 пункта з чэрвеньскага паказчыка 51,3 пункта. Аб гэтым паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle са спасылкай на даныя кітайскага эканамічнага журнала Caixin і брытанскай кампаніі IHS Markit, якія разлічваюць адпаведны індэкс.

Такім чынам, у кітайскай прамысловасці адзначаны рост на працягу трох месяцаў запар, а дадатная дынаміка ў ліпені аказалася майнейшай са студзеня 2011 года.

Вядучы эканаміст Caixin Insight Groug Ван Чжэ звязаў значнае павелічэнне індэкса прамысловага росту з павелічэннем попыту на прамысловую прадукцыю ў Кітаі. Пры гэтым ён адзначыў існуючыя праблемы на рынку працы і па-ранейшаму слабы попыт з-за мяжы на фоне пандэміі COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі