Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 лістапада 2022, 10:56

У Кітаі зафіксаваны гістарычны рэкорд захваральнасці на COVID-19

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскія ўлады зафіксавалі гістарычны рэкорд па росту колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам у краіне. За мінулыя суткі медыкі выявілі 31 656 выпадкаў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на апублікаваныя даныя Дзяржаўнага камітэта па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР.

Да гэтага максімальны прырост інфіцыраваных у Кітаі фіксаваўся 14 красавіка - 29 411 выпадкаў.

Паводле інфармацыі ведамства, 87 працэнтаў заражаных, зарэгістраваных за мінулы дзень, бессімптомныя носьбіты. Ад COVID-19 23 лістапада ў КНР памёр адзін чалавек, агульная колькасць смяротных зыходаў ад каравіруса ў краіне склала 5232.

Адзначаецца, што распаўсюджванне каранавіруса ў Кітаі за апошнія дні прыкметна паскорылася. З дакладаў, якія штодзень публікуюцца кітайскімі ўладамі, вынікае, што вірус у КНР становіцца ўсё больш складана кантраляваць, нягледзячы на вялізны вопыт, набыты ўрадам і медыкамі пры выкарыстанні мер палітыкі нулявой цярпімасці да COVID-19.

Найбольш складаная эпідэмічная сітуацыя па Кітаі на гэты час адзначаецца ў паўднёвай правінцыі Гуандун (на яе прыпадае каля 35 працэнтаў заражэнняў за апошнія некалькі тыдняў), затым ідуць горад цэнтральнага падпарадкавання Чунцын і цэнтральная правінцыя Хэнань.

Рэкордная колькасць заражэнняў назіраецца і ў Пекіне. За суткі сталічныя ўлады ўжо трэці дзень запар выяўляюць ад 1,4 тыс. да 1,6 тыс. новых выпадкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі