23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць чалавек загінулі і чацвёра пацярпелі ў выніку атручэння ядавітым газам на біяхімічным прадпрыемстве ў акрузе Чжанцзякоу, правінцыя Хэбэй на поўначы Кітая. Аб гэтым паведамляе кітайскае інфармацыйнае агенцтва China News Service.
Інцыдэнт здарыўся ўвечары 22 ліпеня на заводзе Great Wall Biochemical Engineering Co. у павеце Хуайлай, калі работнікі кампаніі чысцілі адстойнік для сцёкавых вод.
Пацярпелыя былі адпраўлены ў мясцовую больніцу, яны знаходзяцца ў стабільным стане.
Вядзецца расследаванне прычын інцыдэнту.-0-