
15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітаі да воспы малпаў пачнуць прымяняць меры прафілактыкі і барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі класа В. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны, спасылаючыся на паведамленне Дзяржаўнага камітэта па пытаннях аховы здароўя КНР.
Паводле даных афіцыйнага дакумента, з 20 верасня воспа малпаў будзе ўключана ў праграму барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі класа В. У сувязі з гэтым будуць прымяняцца адпаведныя меры прафілактыкі і барацьбы.
Цяпер воспа малпаў у краіне пастаўлена ў адзін рад з такімі захворваннямі, як СНІД, адзёр, птушыны грып, туберкулёз лёгкіх і інш.
Воспа малпаў лічыцца рэдкай віруснай інфекцыяй. У большасці выпадкаў яна праходзіць у лёгкай форме, аднак магчымы і ўскладненні. Аб захворванні на пачатковым этапе сведчаць гарачка, галаўная і мышачныя болі, павелічэнне лімфатычных вузлоў, дрыжыкі і знясіленне.-0-