Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 ліпеня 2021, 17:17

У Кітаі эвакуіравалі больш за 1,65 млн чалавек з-за шторму "Іньфа"

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскія ўлады эвакуіравалі больш за 1,65 млн жыхароў усходняй правінцыі Чжэцзян з-за надыходзячага трапічнага шторму "Іньфа", паведамляе газета Global Times.

У мэтах забеспячэння бяспекі была прыпынена работа метро і чыгуначнага транспарту.

Мясцовыя ўлады ўвялі першы ўзровень рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.

Паводле даных Нацыянальнай метэаралагічнай службы Кітая, сёння ў 09.50 па мясцовым часе шторм "Іньфа" дасягнуў узбярэжжа правінцыі Чжэцзян. Адзначаецца, што ад шторму могуць пацярпець Шанхай, правінцыі Чжэцзян, Цзянсу і іншыя раёны на ўсходзе Кітая.

Міністр водных рэсурсаў Кітая заявіў, што шторм рухаецца павольна з дастатковай колькасцю вадзяной пары і лёгка можа выклікаць працяглыя праліўныя дажджы і моцныя вятры, што можа прывесці да сур'ёзных наступстваў. Ён заклікаў улады прыняць меры ў гарадах, каб прадухіліць паводкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі