Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 ліпеня 2021, 15:37

У Кітаі дзецям не дазволяць наведваць школы пры адсутнасці прышчэпкі ад COVID-19 у бацькоў

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя органы ўлады ў кітайскіх правінцыях Гуансі, Цзянсі і Хэнань заявілі, што ў верасні вучням не дазволяць вярнуцца ў школу, калі ўся іх сям'я не будзе поўнасцю вакцынавана, паведамляе ВВС.

"Тыя, каму яшчэ не зрабілі прышчэпку, павінны паспяшацца і зрабіць яе, каб не перашкодзіць вяртанню вашага дзіцяці ў школу", - гаворыцца ў аб'яве ў горадзе Бейліу правінцыі Гуансі.

У правінцыі Шэньсі таксама заявілі, што людзям неабходна прайсці вакцынацыю для наведвання грамадскіх месцаў, такіх як бальніцы, супермаркеты, атэлі, рэстараны і забаўляльныя ўстановы.

У паўночнай правінцыі Хэбэй вучні ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў не змогуць вярнуцца ў школу, калі яны не будуць поўнасцю вакцынаваны.

Тэрміны абавязковай вакцынацыі адрозніваюцца ў кітайскіх гарадах, але ў большасці крайні тэрмін - канец ліпеня. Гэтыя аб'явы выклікалі негатыўную рэакцыю ў Інтэрнэце, карыстальнікі сеткі назвалі іх несправядлівымі.

Кітай спадзяецца да канца года правакцынаваць 64 працэнты насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі