Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 сакавіка 2019, 09:39

У Кітаі ахвярамі ўзрыву на хімзаводзе сталі 44 чалавекі

22 сакавіка, Нанкін /БЕЛТА - Сіньхуа/. У выніку ўзрыву, што адбыўся 21 сакавіка на заводзе кампаніі хімічнай прамысловасці ва ўсходняй кітайскай правінцыі Цзянсу, загінулі 44 чалавекі. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады.

Паводле інфармацыі ТАСС, бальніцы ў раёне горада Яньчэн прынялі каля 640 пацярпелых. У іх лік уключаны тыя, каго даставілі ў бальніцы на машынах хуткай дапамогі, і тыя, хто звярнуўся ў медустановы самастойна з лёгкімі раненнямі. Вядома, што 32 чалавекі знаходзяцца ў крытычным стане, яшчэ 58 чалавек атрымалі цяжкія раненні.

Узрыў прагрымеў на прадпрыемстве кампаніі "Цзянсу цяньцзяі" ў хімічным прамысловым парку. Гэты ўзрыў быў настолькі моцны, што сейсмалагічнае ўпраўленне краіны зафіксавала ў гэтым раёне землетрасенне магнітудай 3. Ударнай хваляй выбіла шкло ў дамах, размешчаных у радыусе амаль 5 км ад месца ЧП.

Паводле афіцыйнай заявы ўлад, пацярпелы ў час узрыву генеральны дырэктар кампаніі Чжан Ціньюэ знаходзіцца пад вартай у бальніцы. Затрымана яшчэ некалькі чалавек з ліку менеджменту прадпрыемства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі