Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 ліпеня 2021, 18:35

У Кіеве "замініравалі" будынак гарсавета і запатрабавалі выкуп у памеры 0,5 біткоіна

6 ліпеня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ​​/. Паступіла паведамленне аб мініраванні будынка Кіеўскага гарадскога Савета з патрабаваннем выкупу ў памеры 0,5 біткоіна (каля $17 215). Аб гэтым паведаміў намеснік гарадскога кіраўніка - сакратар Кіеўскага гарадскога Савета Уладзімір Бандарэнка ў Facebook.

"Паступіла чарговае паведамленне аб мініраванні будынка Кіеўскага гарадскога Савета. Цяпер з патрабаваннем выкупу ў памеры 0,5 біткоіна", - напісаў ён.

Паводле слоў чыноўніка, прынята рашэнне аб частковай эвакуацыі з будынка работнікаў і цывільных асоб. "Упэўнены, што гэта гісторыя зноў выдумана. Аднак жыццё і здароўе людзей застаюцца прыярытэтам", - напісаў Бандарэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі