Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2021, 14:31

У Кіеве ветэраны-афганцы праводзяць мітынг ля офіса Зяленскага

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кіеве праходзіць акцыя Украінскага саюза ветэранаў Афганістана. З раніцы ўдзельнікі сабраліся на мітынг ля сцен офіса прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, паведамляе ўкраінская газета "Вести".

Прысутныя вылучылі некалькі патрабаванняў да ўлад, сярод якіх асабістая сустрэча з прэзідэнтам Украіны. Яны таксама перакананы, што кіраўнікі Мінсацпалітыкі, Міністэрства аховы здароўя, Мінкультуры і Міністэрства па справах ветэранаў Украіны павінны быць вызвалены ад займаемых імі пасад.

Акрамя таго, удзельнікі мітынгу патрабуюць перагляду ў Вярхоўнай радзе некаторых законапраектаў, якія, на іх думку, звужаюць сацыяльную абарону ветэранаў вайны і ваеннай службы, прыніжаюць іх гонар і годнасць. Прысутныя таксама патрабуюць увядзення дзяржаўнага медстрахавання ветэранаў вайны, стапрацэнтнай меддапамогі ім і забеспячэння жыллём.

Як адзначае выданне, мітынг праходзіць мірна, аднак паліцыя сочыць за парадкам у раёне офіса прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі